Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Май 2016

Макей і Лаўроў абмяркоўваюць у Мінску сумесную работу Беларусі і Расіі ў інтэграцыйных фарматах

16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністры замежных спраў Беларусі і Расіі Уладзімір Макей і Сяргей Лаўроў абмяркоўваюць у Мінску сумесную работу дзвюх краін у інтэграцыйных фарматах, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Рабочы візіт у Беларусь кіраўніка расійскага знешнепалітычнага ведамства пачаўся 15 мая. Парадак дня ўключае ў сябе шырокі спектр актуальных пытанняў двухбаковага беларуска-расійскага супрацоўніцтва, сумеснай работы ў розных інтэграцыйных фарматах, у першую чаргу ЕАЭС, СНД, АДКБ.

Міністры таксама абмяркоўваюць тэму ўзаемнай падтрымкі і ўзгаднення падыходаў да дзейнасці на пляцоўках розных міжнародных арганізацый. Бакі абмяняюцца думкамі па найбольш актуальных праблемах рэгіянальнай і глабальнай бяспекі і стабільнасці. У ходзе перагавораў будуць закрануты і пытанні развіцця дагаворна-прававой базы і ўзаемадзеяння знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Расіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі