21 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Міністры замежных спраў Беларусі і Расіі Уладзімір Макей і Сяргей Лаўроў 21 чэрвеня ў тэлефоннай размове абмеркавалі пытанні беларуска-расійскіх адносін і ўзаемадзеяння ў АБСЕ. Аб гэтым гаворыцца ў інфармацыі, размешчанай на сайце расійскага знешнепалітычнага ведамства, паведамляе БЕЛТА.
"Бакі абмеркавалі шэраг пытанняў двухбаковых адносін і актуальныя задачы ўзаемадзеяння ў АБСЕ, уключаючы падрыхтоўку нефармальнай міністэрскай сустрэчы ў аўстрыйскім Маўэрбаху, сесіі Парламенцкай асамблеі ў Мінску, а таксама ход конкурсу на замяшчэнне кіруючых пасад у Арганізацыі", - адзначаецца ў паведамленні.
У МЗС РФ удакладнілі, што тэлефонная размова адбылася па ініцыятыве беларускага боку.