9 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 9 сакавіка сустрэўся са спецыяльным прадстаўніком Еўрапейскага саюза па правах чалавека Стаўрасам Ламбрынідзісам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
У ходзе сустрэчы абмеркаваны пытанні далейшага развіцця дыялогу і ўзаемадзеяння па правах чалавека паміж Беларуссю і Еўрасаюзам.