Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Стд 2019

Макей і Кнайсль адкрылі новы офіс пасольства Аўстрыі ў Мінску

Макей і Кнайсль адкрылі новы офіс пасольства Аўстрыі ў Мінску

15 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей і федэральны міністр па пытаннях Еўропы, інтэграцыі і замежных спраў Аўстрыі Карын Кнайсль сёння ўрачыста адкрылі новы офіс пасольства Аўстрыі ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь вельмі зацікаўлена ў развіцці цесных адносін з Аўстрыяй, - сказаў Уладзімір Макей. - Мы сапраўды разглядаем Аўстрыю як важнага партнёра ў палітыцы, эканоміцы і іншых сферах".

Кіраўнік беларускага МЗС выказаў удзячнасць аўстрыйскаму боку за гатоўнасць і далей паглыбляць адносіны з Беларуссю. Ён адзначыў важнасць адкрыцця новага офіса пасольства, у якім будзе размешчана і эканамічнае прадстаўніцтва Аўстрыі. "Любы пераезд - гэта асаблівая падзея, звязаная з новымі надзеямі і новым этапам жыцця. Думаю, што ў гэтым выпадку пераезд таксама звязаны з новымі чаканнямі ў развіцці адносін паміж нашымі дзвюма дзяржавамі", - дадаў Уладзімір Макей.

Ён пажадаў аўстрыйскім дыпламатам паспяховай работы і рэалізацыі новых ідэй, накіраваных на пашырэнне адносін з Беларуссю.

У сваю чаргу Катрын Кнайсль адзначыла, што рада ўдзельнічаць ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця офіса пасольства Аўстрыі ў Беларусі. Яна з цеплынёй вітала ганаровага консула Аўстрыі ў Беларусі Сяргея Касцючэнку, пасла Румыніі ў Беларусі Віярэла Машану (у сувязі са старшынствам Румыніі ў ЕС) і дуаена дыпкорпуса Палесціны ў Беларусі Халеда Арыката. У цырымоніі таксама прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Аўстрыі Алена Купчына.

Высокая аўстрыйская госця нагадала, што пасольства Аўстрыі адкрылася ў Мінску ў 2016 годзе. З таго часу двухбаковыя адносіны атрымалі новы імпульс развіцця. Катрын Кнайсль выказала ўпэўненасць, што пасольства будзе садзейнічаць далейшаму ўмацаванню ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Аўстрыяй.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі