3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праблематыка бяспекі ў рэгіёне АБСЕ абмяркоўвалася сёння на сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з каардынатарам Федэральнага ўрада ФРГ па міжграмадскім супрацоўніцтве з Расіяй, краінамі Цэнтральнай Азіі і "Усходняга партнёрства" Гернатам Эрлерам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў МЗС Беларусі.
Сустрэча адбылася па ініцыятыве германскага боку. "У цэнтры ўвагі знаходзіліся пытанні ўзаемадзеяння Беларусі і Еўрапейскага саюза, а таксама праблематыка рэгіянальнай бяспекі, у тым ліку ў кантэксце германскага старшынства ў АБСЕ ў 2016 годзе", - адзначылі ў МЗС.
Бакі таксама ўдзялілі ўвагу перспектывам узаемадзеяння Еўрасаюза і Еўразійскага эканамічнага саюза.