13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сёння сустрэўся з дырэктарам Савета Еўропы па палітычных пытаннях Аляксандрам Гесэлем, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.
Бакі абмеркавалі актуальны стан і магчымыя шляхі актывізацыі ўзаемадзеяння Беларусі з Саветам Еўропы, падвялі вынікі міжнароднай канферэнцыі "Адмена смяротнай кары і грамадская думка", якая адбылася ў гэты ж дзень у Мінску.