14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў тэлефонную размову з міністрам замежных спраў Турцыі Меўлютам Чавушаглу, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.
Уладзімір Макей павіншаваў турэцкага калегу з паспяховым завяршэннем Анаталійскага дыпламатычнага форуму, які праходзіў у Антальі з 11 па 13 сакавіка.
"Субяседнікі падрабязна абмеркавалі сітуацыю ў рэгіёне ў шырокім кантэксце і канкрэтна вакол Украіны. Выказалі адзінае меркаванне аб тым, што канфлікт у яго гарачай фазе павінен быць завершаны як мага хутчэй", - адзначылі ў МЗС.
Бакі закранулі пытанні эвакуацыі ўласных грамадзян з зоны канфлікту і функцыянавання гуманітарных калідораў. Міністры таксама абмеркавалі тэматыку двухбаковых адносін з акцэнтам на актуальных пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Турцыі.