Фота МЗС
11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей абмеркаваў двухбаковыя палітычныя кантакты на вышэйшым і высокім узроўнях з паслом Расіі ў Беларусі Міхаілам Бабічам на сустрэчы з нагоды ўручэння ім копій даверчых грамат. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
"У ходзе сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні беларуска-расійскіх адносін і бліжэйшы парадак дня двухбаковых палітычных кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях. Разгледжаны практычныя крокі па інтэнсіфікацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Бакі таксама закранулі тэматыку ўзаемадзеяння ў рамках інтэграцыйных аб'яднанняў", - адзначылі ў прэс-службе МЗС.
Уладзімір Макей пажадаў поспехаў Міхаілу Бабічу і выказаў надзею на актыўную сумесную работу ў мэтах далейшага ўмацавання стратэгічных адносін паміж Мінскам і Масквой.