30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 30 жніўня правёў сустрэчу з Апостальскім нунцыем у Беларусі Габарам Пінтэрам у сувязі з уручэннем ім копій даверчых грамат. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні і асноўныя напрамкі беларуска-ватыканскага супрацоўніцтва.