18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў намесніка Генеральнага сакратара ААН, адміністратара Праграмы развіцця ААН (ПРААН) Хелен Кларк і памочніка Генеральнага сакратара ААН, памочніка адміністратара ПРААН, дырэктара рэгіянальнага бюро па краінах Еўропы і СНД Джыхан Султанаглу ордэнам Францыска Скарыны. Адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Гэтай узнагароды яны ўдастоены за значны асабісты ўклад у развіццё супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і ААН па правядзенні комплекснай рэабілітацыі і забеспячэнні ўстойлівага развіцця раёнаў, якія пацярпелі ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.