4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аляксандр Сурыкаў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі ў 2006-2018 гадах, узнагароджаны ордэнам Пашаны. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дыпламат удастоены ўзнагароды за значны асабісты ўклад у развіццё беларуска-расійскіх інтэграцыйных і двухбаковых сувязей, умацаванне саюзных адносін і стратэгічнага партнёрства паміж дзвюма краінамі.