Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Сак 2020

Лукашэнка запрасіў Прэзідэнта Балгарыі наведаць Беларусь

Лукашэнка запрасіў Прэзідэнта Балгарыі наведаць Беларусь
Фота з архiва

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Балгарыі Румена Радзева з нацыянальным святам - Днём вызвалення, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Доўгая гісторыя мірнага суіснавання нашых народаў і шматлікія чалавечыя сувязі даюць нам сёння ўнікальную магчымасць істотна паглыбіць супрацоўніцтва па разнастайных напрамках", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы прапанаваў балгарскаму лідару працаваць над сумеснымі праектамі ў гандлёвай, інвестыцыйнай, навукова-тэхнічнай галінах, сферах энергетыкі, лагістыкі, адукацыі і турызму. "Будзем рады вітаць вас на гасціннай беларускай зямлі для абмеркавання шырокага спектра пытанняў двухбаковага і міжнароднага парадку дня", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Румену Радзеву моцнага здароўя, поспехаў на адказнай дзяржаўнай пасадзе, а балгарскаму народу - міру і працвітання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі