Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

12 Кст 2024

Лукашэнка запэўніў народ Іспаніі ў нязменна дружалюбным стаўленні з боку беларусаў

Лукашэнка запэўніў народ Іспаніі ў нязменна дружалюбным стаўленні з боку беларусаў
Фота з архiва

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў народ Іспаніі з нацыянальным святам - Днём іспанскай нацыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"На працягу стагоддзяў нашы краіны неаднаразова былі арэнамі барацьбы іншых дзяржаў, месцамі сутыкнення "цэнтраў сілы" і нават цывілізацый. І кожны раз абодвум народам даводзілася цяжка і ўпарта змагацца за свабоду і незалежнасць, - гаворыцца ў віншаванні. - У гэтых выпрабаваннях і іспанцы, і беларусы праявілі лепшыя рысы, такія як нацыянальная годнасць, патрыятызм, імкненне да мірнага і стабільнага ладу жыцця, стойкасць і мужнасць у адстойванні сваіх рэлігіі, культуры і традыцый".

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць у тым, што, нягледзячы на сучасную трансфармацыю светапарадку, грамадзяне Беларусі і Іспаніі застануцца прыхільнікамі самастойнага і незалежнага шляху развіцця, носьбітамі традыцыйных каштоўнасцей, сярод якіх найбольш важнымі з'яўляюцца мір, сям'я і стваральная праца на карысць Айчыны.

"У гэты святочны дзень ад імя ўсіх беларусаў сардэчна жадаю народу Іспаніі адзінства, згоды і дабрабыту, запэўніваю ў нашым нязменна дружалюбным стаўленні і запрашаю ў Беларусь", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі