18 верасня, Сочы /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на ІІ Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Сочы, заклікаў спыніць размовы наконт развароту Беларусі ад Расіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Трэба спыніць размовы наконт нейкага развароту Беларусі, павароту і г.д.", - сказаў Аляксандр Лукашэнка, растлумачыўшы, што гэта тэма, у прыватнасці, узнімаецца некаторымі расійскімі СМІ. "Мы не збіраемся ні з кім канфліктаваць, мы выбудоўваем роўныя добрыя адносіны, як гэта робіць сёння Расійская Федэрацыя", - прадоўжыў Прэзідэнт.
"Не трэба нас папракаць, што мы кудысьці разварочваемся. Нам няма куды разварочвацца. Мы з вамі будзем заўсёды разам", - рэзюмаваў кіраўнік беларускай дзяржавы.