2 мая, Шклоў /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікае беларусаў адказна працаваць на сваіх месцах дзеля агульнай справы. Аб гэтым ён заявіў 1 мая, размаўляючы з жыхарамі Шклова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы расказаў, што яму вядомы праблемы Шклоўшчыны, людзей, якія тут жывуць. Прэзідэнт заклікаў беларусаў адказна працаваць на сваіх месцах, не перакладваючы ні на каго праблемы. Прэзідэнт лічыць, што трэба крытычна ацэньваць, перш за ўсё, вынікі ўласнай працы, думаючы над тым, як працаваць яшчэ лепш. "І ў нас тады ўсё будзе добра", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.
"Вы сваё зробіце, а ўсё астатняе - мы вам дапаможам", - сказаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка ў свята Вялікадня наведаў Спаса-Праабражэнскі храм у Шклове, цёпла пагаварыў з землякамі, павіншаваў іх з Уваскрэсеннем Хрыстовым.