14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў шырокім складзе заклікаў паскорыць фарміраванне лічбавай прасторы ЕАЭС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Паводле нашых ацэнак, працэс стварэння і запуску інтэграванай інфармацыйнай сістэмы саюза ідзе павольна. Мы будуем яе ўжо амаль 10 гадоў. Пры ўсёй маштабнасці, складанасці праекта такія вынікі складана прызнаць здавальняючымі. З амаль 90 агульных працэсаў нармальна працуюць крыху больш за 20", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Таксама, лічыць Аляксандр Лукашэнка, трэба паскорыць распрацоўку пагаднення аб адзінай сістэме мытнага транзіту. Яго прыняцце разам з пагадненнем аб прымяненні ў ЕАЭС навігацыйных пломбаў для сачэння за перавозкамі будзе садзейнічаць павелічэнню транзітнага патоку тавараў, падкрэсліў Прэзідэнт.