Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

8 Кст 2019

Лукашэнка заклікаў невялікія краіны заявіць аб сабе

Лукашэнка заклікаў невялікія краіны заявіць аб сабе

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Невялікія дзяржавы павінны заявіць аб сабе перад вялікімі дзяржавамі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сказаў сёння ў Мінску на міжнароднай канферэнцыі "Еўрапейская бяспека: адысці ад краю бездані", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што часта дзяржавы падзяляюць на вялікія, сярэднія і малыя. "Такіх не бывае: усе народы вялікія, нават калі гэта тысяча чалавек, - перакананы Прэзідэнт. - Нас прыгожа падзяляюць, перацягваюць на адзін, другі бок. І мы губляемся сярод гэтых гігантаў. Нам пара неяк аб'яднаць бы свае галасы, сказаць "вялікім", што яны не такія вялікія". Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў сучасным свеце нават вялікія і моцныя краіны слабаабароненыя. Ён нагадаў аб Саудаўскай Аравіі, нафтавыя аб'екты якой нядаўна былі атакаваны беспілотнікамі.

"Таму не трэба хавацца за шырму велічы і падобных тэрмінаў. Трэба дамаўляцца. Калі б мы змаглі аб'яднацца па-сапраўднаму, на нейкай платформе, нас пачулі б. Але зноў жа: гэтыя "вялікія" не даюць нам, сярэднім і малым дзяржавам, гэта зрабіць, таму што вялікая формула "раздзяляй і ўладар" пакуль яшчэ не зжыла сябе і наўрад ці зжыве", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі