Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Крс 2019

Лукашэнка заклікаў беларусаў канчаткова ўсвядоміць сваё нацыянальнае адзінства

Лукашэнка заклікаў беларусаў канчаткова ўсвядоміць сваё нацыянальнае адзінства

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы павінны канчаткова ўсвядоміць сваё нацыянальнае адзінства. Такое меркаванне выказаў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Захаваць суверэнітэт, мір, спакойнае стваральнае жыццё на сваёй зямлі - наш святы абавязак. Каб выканаць гэту падораную нам лёсам гістарычную місію, мы павінны канчаткова ўсвядоміць сваё нацыянальнае адзінства", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што менавіта разам грамадзяне ствараюць сучасную гісторыю беларускага народа і ў год 25-годдзя Канстытуцыі могуць з упэўненасцю канстатаваць - Беларусь як незалежная дзяржава адбылася.

"Спавядаючы розныя рэлігіі - мы адзіныя ў веры; гаворачы на дзвюх дзяржаўных мовах - мы адна нацыя; абапіраючыся на вопыт мінулага - разам ствараем і будзем ствараць будучыню. Мы - народ суверэннай Беларусі, моцнай і квітнеючай краіны, міралюбівай і адкрытай усяму свету!" - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі