16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступае за разумную аптымізацыю дзяржапарату ў самыя кароткія тэрміны. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе аб мерах па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прэзідэнт адзначыў, што неабходна ў самыя кароткія тэрміны выканаць работу па аптымізацыі органаў дзяржаўнага кіравання, іх функцый і паўнамоцтваў. Прычым, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, зрабіць гэта трэба нікога не крыўдзячы.
Астатнія дзяржслужачыя павінны атрымліваць дастойную зарплату, несучы пры гэтым адказнасць за рашэнні, якія прымаюцца ў сваёй сферы. "Тады будзе толк", - перакананы кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка перасцярог ад таго, каб скарачэнне колькасці дзяржапарату праводзілася, што называецца, агулам. Прэзідэнт растлумачыў, што размова ідзе аб аптымізацыі дзейнасці і функцыянавання структур улады, а гэта больш шырокае паняцце. "Тут толькі колькасцю не абыдзешся. Да ўсяго трэба падыходзіць разумна", - падкрэсліў ён.