29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Гватэмалы Джымі Маралесу ў сувязі з гібеллю людзей у дарожна-транспартным здарэнні ў дэпартаменце Салала. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што паведамленне аб шматлікіх чалавечых ахвярах у выніку трагічнага дарожна-транспартнага здарэння ўспрынята ў Беларусі з пачуццём глыбокага смутку.
Аляксандр Лукашэнка перадаў словы падтрымкі Прэзідэнту Гватэмалы, родным і блізкім загінулых, а таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.