15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Народнай Рэспублікі Бангладэш Абдулу Хаміду, а таксама родным і блізкім ахвяр маштабнай паводкі і апоўзняў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым ад стыхійнага бедства і аднаўлення разбураным рэгіёнам.