Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Чэр 2017

Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі з тэрактам у Лондане

4 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з тэрактам у цэнтры Лондана ад імя беларускага народа і сябе асабіста накіраваў шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых, пажаданні хутчэйшага выздараўлення пацярпелым, а таксама словы падтрымкі прэм'ер-міністру Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Тэрэзе Мэй і ўсяму народу гэтай краіны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што паведамленне аб тэракце было ўспрынята Беларуссю з глыбокім болем і смуткам. "У апошні час Вялікабрытанія перажыла шэраг атак з боку экстрэмістаў. Перакананы, што няма і не будзе апраўдання дзеянням, у выніку якіх гінуць мірныя грамадзяне", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі