4 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з тэрактам у цэнтры Лондана ад імя беларускага народа і сябе асабіста накіраваў шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых, пажаданні хутчэйшага выздараўлення пацярпелым, а таксама словы падтрымкі прэм'ер-міністру Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Тэрэзе Мэй і ўсяму народу гэтай краіны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што паведамленне аб тэракце было ўспрынята Беларуссю з глыбокім болем і смуткам. "У апошні час Вялікабрытанія перажыла шэраг атак з боку экстрэмістаў. Перакананы, што няма і не будзе апраўдання дзеянням, у выніку якіх гінуць мірныя грамадзяне", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.