18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў глыбокія спачуванні і словы шчырай падтрымкі Прэзідэнту Турэцкай Рэспублікі Рэджэпу Таіпу Эрдагану, родным і блізкім загінулых і пацярпелых у выніку тэрарыстычнага акта ў Анкары, а таксама ўсяму турэцкаму народу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.