3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і ад сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку, а таксама родным і блізкім загінулых у выніку трагедыі на шахце. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"У Рэспубліцы Беларусь з глыбокім смуткам успрынята паведамленне аб чалавечых ахвярах у выніку трагічнага здарэння на шахце "Стэпавая" ў вёсцы Глухаў Львоўскай вобласці Украіны", - гаворыцца ў спачуванні.