27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні прэм'ер-міністру Пакістана Навазу Шарыфу, родным і блізкім загінулых у выніку тэрарыстычнага акта ў паліцэйскім каледжы горада Квета. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"У Беларусі з вялікім смуткам і болем у сэрцы даведаліся пра тэрарыстычную атаку на трэніровачны цэнтр паліцэйскага каледжа горада Квета", - гаворыцца ў спачуванні.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што бязлітаснае забойства людзей - злачынства, якому ніколі не будзе даравання. "Упэўнены, што мужны пакістанскі народ з годнасцю перажыве гэта выпрабаванне, а арганізатары жудаснага ўчынку будуць пакараны", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.