9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Рэспублікі Македонія Георге Іванаву ў сувязі з ахвярамі паводкі і апоўзняў, выкліканых праліўным дажджом. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказваю шчырыя спачуванні Вам, родным і блізкім загінулых, а таксама пажаданні найхутчэйшага выздараўлення пацярпелым ад стыхійнага бедства", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.