15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Грузіі Гіоргі Маргвелашвілі, а таксама родным і блізкім загінуўшых у выніку паводкі ў Тбілісі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"У Беларусі з глыбокім смуткам успрынята паведамленне аб страшэнных наступствах паводкі, што прывяла да чалавечых ахвяр і разбурэння", - гаворыцца ў спачуванні.