8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну, родным і блізкім загінулых у выніку землетрасення на востраве Тайвань. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.
"З глыбокім болем успрынята ў Рэспубліцы Беларусь паведамленне аб землерасенні на востраве Тайвань, якое прывяло да чалавечых ахвяр і разбурэнняў", - гаворыцца ў спачуванні.
Аляксандр Лукашэнка таксама перадаў пажаданні хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.