24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Грэцыі
Пракопісу Паўлопуласу ў сувязі са шматлікімі чалавечымі ахвярамі, выкліканымі разбуральнымі пажарамі ў рэгіёне Атыка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара."Разам з усёй Грэцыяй мы смуткуем па загінулых у выніку гэтай трагедыі, а таксама спадзяёмся на выздараўленне пацярпелых", - гаворыцца ў спачуванні.
Кіраўнік дзяржавы ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў словы падтрымкі Прэзідэнту Грэцыі і народу гэтай краіны, а таксама пажадаў хутчэйшага пераадолення наступстваў стыхіі.