13 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Па ініцыятыве беларускага боку восенню запланавана апрабаваць новую, больш маштабную форму сумеснай падрыхтоўкі фарміраванняў Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ - аператыўна-стратэгічнае вучэнне. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з кіраўнікамі абаронных ведамстваў дзяржаў - членаў АДКБ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У час гэтага вучэння будзе ацэнены ўзровень падрыхтоўкі штабоў і войскаў да сумесных дзеянняў, адзначыў кіраўнік дзяржавы. "Важна не толькі абкатаць дзеянні войскаў у розных рэгіёнах калектыўнай бяспекі ў адзінай вучэбнай абстаноўцы, але і прапрацаваць дзеянні па прадухіленні сучасных пагроз, якія ўжо ўстойліва набылі гібрыдныя формы. Гэта рэаліі сённяшняга дня, і яны патрабуюць ад Арганізацыі адэкватнага рэагавання", - лічыць Прэзідэнт.
У сувязі з гэтым Беларуссю падтрымана ініцыятыва фарміравання сістэмы міждзяржаўнага інфармацыйнага ўзаемадзеяння, у тым ліку Цэнтра крызіснага рэагавання і нацыянальных органаў, упаўнаважаных на ўзаемадзеянне з ім. Як перакананы Аляксандр Лукашэнка, вельмі важна, каб гэтыя органы пачалі паўнацэнна функцыянаваць не толькі ў перыяд рэзкага абвастрэння абстаноўкі, але і ў штодзённым рэжыме. Гэтыя і некаторыя іншыя пытанні трэба будзе сёння абмеркаваць.