Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Ліп 2018

Лукашэнка: Венесуэла для Беларусі - брацкая краіна і стратэгічны партнёр

5 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуру і грамадзян гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Сёння ва ўмовах знікнення былога светаўладкавання з адноснай стабільнасцю і ўзаемаразуменнем як ніколі востра стаіць пытанне абароны дзяржаўнага суверэнітэту. У няпростых знешнепалітычных рэаліях Венесуэла пад вашым кіраўніцтвам рашуча адстойвае свой шлях сацыяльна-эканамічнага развіцця, палітычную ідэнтычнасць і культуру", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што прэзідэнцкія выбары, якія прайшлі ў Венесуэле, прадэманстравалі вялікі давер да Нікаласа Мадуры, прыхільнасць да ідэалаў Баліварыянскай рэвалюцыі, адзінства венесуэльскага народа і яго імкненне да самастойнасці, дабрабыту і прагрэсу.

"Венесуэла для Беларусі - брацкая краіна і стратэгічны партнёр. Мы прытрымліваемся аднолькавых поглядаў на шматпалярнасць свету, неўмяшанне ва ўнутраныя справы, бесперспектыўнасць санкцый. Беларуская і венесуэльская эканомікі ўзаемадапаўняльныя, а двухбаковыя адносіны маюць значны патэнцыял для развіцця", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі