Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Чэр 2021

Лукашэнка: вельмі важна не даць чужым думкам і бачанню падмяніць традыцыйныя асновы сваёй нацыі

Лукашэнка: вельмі важна не даць чужым думкам і бачанню падмяніць традыцыйныя асновы сваёй нацыі

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Харватыя Зорана Міланавіча і грамадзян гэтай краіны з нацыянальным святам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Значэнне суверэнітэту, яго доўгачаканасць і каштоўнасць для кожнага народа немагчыма пераацаніць. Беларусы і харваты выпакутавалі сваю незалежнасць і прыкладаюць значныя намаганні, каб зберагчы яе для наследнікаў", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Сёння вельмі важна не даць чужым думкам і бачанню падмяніць спрадвечныя традыцыйныя асновы сваёй нацыі, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Мы падзяляем імкненне адстаяць свой голас, абараніць свой народ, стварыць лепшую будучыню для нашых дзяржаў, захоўваючы іх самабытнасць і незалежнасць".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі