Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Стд 2022

Лукашэнка: вельмі цяжкія выпрабаванні, якія выпалі брацкаму народу Казахстана, беларусы перажываюць як уласную трагедыю

Лукашэнка: вельмі цяжкія выпрабаванні, якія выпалі брацкаму народу Казахстана, беларусы перажываюць як уласную трагедыю

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Казахстана Касым-Жамарту Такаеву. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Беларускі народ з трывогай успрыняў драматычныя падзеі, што адбыліся ў брацкім Казахстане. Арганізаваная на вашу краіну атака бандфарміраванняў, якая прывяла да шматлікіх чалавечых ахвяр і разбурэнняў, чарговы раз паказала ўсім нам страшную пагрозу, якую нясе свету міжнародны тэрарызм. Відавочна падрыўная мэта экстрэмістаў - дэстабілізаваць шматнацыянальны Казахстан, пасеяць хаос, развязаць у краіне братазабойчую вайну для ўчынення антыканстытуцыйнага перавароту і змянення палітычнага курсу", - гаворыцца ў спачуванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь ужо сутыкалася з такім выклікам, таму разумее ўсю вастрыню сітуацыі і каласальную адказнасць за лёс краіны, што лягла на плечы яе кіраўніцтва.

"Вельмі цяжкія выпрабаванні, якія выпалі брацкаму народу Казахстана, беларусы перажываюць як уласную трагедыю. Мы выказваем надзею на хутчэйшае ўстанаўленне міру і спакою на казахстанскай зямлі і гатовы ўсяляк садзейнічаць стабілізацыі сітуацыі", - запэўніў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка папрасіў Касым-Жамарта Такаева перадаць словы глыбокага спачування і падтрымкі родным і блізкім загінулых, а таксама пажаданні хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі