Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Сак 2017

Лукашэнка: Усе сабраныя па дэкрэце нумар 3 сродкі павінны накіроўвацца выключна на дзяцей

9 сакавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Усе сабраныя па дэкрэце нумар 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" сродкі павінны накіроўвацца выключна на ўтрыманне дзяцей. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе аб актуальных пытаннях развіцця краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усе плацяжы, каб нас не папракалі, павінны застацца ў мясцовых бюджэтах. Не ў абласных, а ў раённых. І гэтыя грошы выключна да капейкі павінны быць накіраваны на ўтрыманне дзяцей. Толькі дзецям!" - падкрэсліў Прэзідэнт.

"І самае галоўнае - кожны кіраўнік раёна на сесіі раённых і гарадскіх Саветаў павінен даць справаздачу да капейкі, на якія мэты ён патраціў гэтыя грошы. Або гэта дзіцячы сад, або дзіцячы дом, або каму-небудзь дапамаглі, купілі нешта, накармілі, напаілі і гэтак далей. Выключна на дзяцей. І не дай бог, хоць адна капейка пойдзе на іншыя мэты - рамонт дарог, кватэр...", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі