15 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. У Віцебскай вобласці трэба больш разгортваць падтрымку турыстычнага комплексу. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з актывам рэгіёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Тут трэба больш разгортвацца ў плане аказання падтрымкі развіццю турыстычнага комплексу", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
У якасці прыкладу ён прывёў Віцебск. "Гэта прыгожы горад. Так, "Славянскі базар" заўсёды падганяў, падцягваў і Віцебск, і вобласць, але да гэтага ўсяго трэба было прыкласці рукі", - адзначыў беларускі лідар.
"Прырода ўнікальная. І гэта трэба выкарыстоўваць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт акцэнтаваў увагу, што калі ў Беларусі будзе добра развівацца турыстычная галіна, трэба будзе ў меншай ступені думаць аб экспарце прадуктаў харчавання: "Людзі прыедуць і з'ядуць тут і малако, і мяса, якія на Віцебшчыне навучыліся вырабляць".
"Упэўнены, што калі мы падсабяром сілы і грашовыя сродкі і будзем развіваць наш турыстычны комплекс, асабліва тут - на поўначы, вобласць атрымае добрыя вынікі. Ды і рабочыя рукі. Гэта зарплаты людзей, узровень жыцця на Віцебшчыне", - рэзюмаваў беларускі лідар.