Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Врс 2023

Лукашэнка: у Беларусі высока ацэньваюць дасягненні суверэннага Узбекістана

Лукашэнка: у Беларусі высока ацэньваюць дасягненні суверэннага Узбекістана
Фота з архiва

1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Узбекістан Шаўката Мірзіёева з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"У Беларусі высока ацэньваюць дасягненні суверэннага Узбекістана - маштабныя пераўтварэнні ў сацыяльнай сферы і ў эканоміцы, рэалізацыю прынцыпаў добрасуседства і згоды, умацаванне аўтарытэту краіны на міжнароднай арэне, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Мінск і Ташкент за мінулыя дзесяцігоддзі змаглі не толькі беражліва захаваць глыбокія гістарычныя сувязі, але і значна пашырыць супрацоўніцтва, ўвасобіўшы ў жыццё новыя ўзаемавыгадныя праекты".

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што правераныя часам беларуска-ўзбекскія адносіны, якія будуюцца на даверы і паразуменні, будуць і далей дынамічна развівацца на карысць нашых дзяржаў і грамадзян.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Шаўкату Мірзіёеву здароўя, шчасця, паспяховага ажыццяўлення ўсяго задуманага, а дружалюбнаму народу Узбекістана - міру і працвітання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі