Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Ліс 2018

Лукашэнка: тыя, хто размахвае ядзернай зброяй, не думаюць пра бяспеку нават сваіх народаў

Лукашэнка: тыя, хто размахвае ядзернай зброяй, не думаюць пра бяспеку нават сваіх народаў

1 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Тыя, хто размахвае ядзернай зброяй, не думаюць пра бяспеку нават сваіх народаў. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 31 кастрычніка на адкрыцці сустрэчы Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пакуль гэта заявы на ўзроўні палітыкаў - аб ракетах сярэдняй і малой далёкасці, аб стратэгічных наступальных узбраеннях і іншае. А таксама гэта на ўзроўні траскатні ў СМІ. Пакуль мы з гэтай траскатнёй спраўляемся. Часам назіраем. Але, вядома ж, гэта нас непакоіць", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Калі, дапусцім, у Польшчы палітыкі заяўляюць аб тым, што яны гатовы траціць мільярды долараў для таго, каб размясціць там амерыканскую зброю і завесці туды батальёны амерыканцаў, мы, маючы такую нядаўнюю гісторыю, вядома, на гэта рэагуем", - прадоўжыў Прэзідэнт Беларусі. Пры гэтым заўважыў, што "робім гэта адкрыта, не ўтойваем".

"Вядома, мы са сваім галоўным саюзнікам думаем аб тым, як нам процістаяць усяму гэтаму і з мінімальнымі затратамі, мы не такія багатыя, ні Расія, ні мы. Як знайсці адэкватны адказ на гэта", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым Прэзідэнт падкрэсліў: "Разгортваючы балбатню ў сродках масавай інфармацыі і размахваючы ядзернымі боегалоўкамі, яны нават не думаюць пра ўласную бяспеку, пра бяспеку сваіх народаў. А вы хочаце, каб яны хваляваліся пра нас. Ну, няўжо Дональд Трамп, робячы заяву аб выхадзе з дагавора аб ракетах сярэдняй і малой далёкасці, думае пра Беларусь". Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ён быў прыхільнікам выбрання Дональда Трампа Прэзідэнтам ЗША і цяпер уважліва назірае за сітуацыяй.

Кіраўнік дзяржавы выказаў меркаванне, што ўся гэта балбатня нагадвае нейкую гульню. "Калі яны выйдуць з гэтага дагавора, то гэта нічога не дасць", - заўважыў беларускі лідар. Небяспека ў іншым - нават размовы на гэту тэму шкодныя, заявіў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі