18 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Расіі Тамару Гвердцытэлі з юбілеем, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"Сваёй яркай індывідуальнасцю і непаўторнай манерай выканання Вы заваявалі прызнанне не толькі ў Расіі, але і далёка за яе межамі. Любяць і высока цэняць Вашу творчасць і ў Беларусі", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што плённая дзейнасць Тамары Гвердцытэлі і далей будзе дарыць гледачам радасць і натхненне, садзейнічаць умацаванню супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі на ніве культуры і мастацтва.