Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Сак 2016

Лукашэнка: Тарыфы на ЖКП павінны быць празрыстымі, аб'ектыўнымі і рэальнымі

14 сакавіка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе выпрацоўкі празрыстых, аб'ектыўных і рэальных тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе па пытаннях аплаты ЖКП, што аказваюцца насельніцтву, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сённяшняя нарада павінна быць апошняй у плане выпрацоўкі дакладных, нармальных, празрыстых і сумленных, паколькі гэта з жыцця, тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт нагадаў, што даручаў аб'ектыўна і прынцыпова палічыць і, дзе трэба, пералічыць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі. "Самае галоўнае для нас было - не панізіць тарыфы, як гэта ўсюды ў сродках масавай інфармацыі цяпер падаецца, што вось Прэзідэнт так накруціў усім, цяпер будзем паніжаць тарыфы. Так, дзе трэба, мы панізім, і панізілі тарыфы. Але пытанне не ў гэтым. Пытанне ў тым, каб выпрацаваць тарыфы аб'ектыўныя, якія будзе ведаць усё насельніцтва, і зацвердзіць іх у Прэзідэнта", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Тады чалавек, адкрыўшы сваю жыроўку, паглядзіць: водазабеспячэнне аднаго кубаметра каштуе столькі, ён паглядзіць на лічыльніку - вось столькі кубоў. Паглядзеў на лічыльнік, памножыў на цану - атрымаў вынік, - адзначыў Прэзідэнт. - А не так што чалавеку прыносяць гэту жыроўку, як у народзе яе называюць, ён паглядзеў - якая там цана?! Ды і гэта жыроўка - чорт ногі зломіць, не кожны эканаміст разбярэцца!"

"Гэта значыць трэба зрабіць так, каб людзі бачылі цану паслугі, аб'ём у іх ёсць. Калі хочуць дакладна - значыць, павінны стаяць лічыльнікі на ваду, на газ, на цяпло. Няма лічыльнікаў - іншая методыка. Але цана гэтай паслугі, тарыф павінны быць рэальнымі", - лічыць кіраўнік дзяржавы.

"Мне павінны былі адказныя асобы пад кіраўніцтвам Камітэта дзяржаўнага кантролю падрыхтаваць гэтыя тарыфы на паслугі. Я хачу сёння пачуць, што гэта за тарыфы, і потым апублікаваць для насельніцтва. Мы ж для гэтага робім, каб людзі ведалі цану кожнай паслугі і маглі дакладна бачыць, за што яны плацяць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі