13 кастрычніка, Бішкек /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Двухбаковая сустрэча кіраўнікоў дзяржаў адбылася перад пачаткам пасяджэння ў Бішкеку Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, для ўдзелу ў якім Аляксандр Лукашэнка напярэдадні прыбыў з рабочым візітам у Кыргызстан.