19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 19 мая сустрэўся з Мітрапалітам Філарэтам, пачэсным Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Сустрэча прайшла ў дні велікодных свят. Прэзідэнт і мітрапаліт павіншавалі адзін аднаго з гэтым светлым святам.
Кіраўнік дзяржавы і мітрапаліт Філарэт паставілі свечкі ў дамавым храме ў гонар Сабора Беларускіх святых, з цеплынёй паразмаўлялі ў час чаяпіцця.
Аляксандр Лукашэнка паднёс у дар мітрапаліту Філарэту фарфоравы сервіз ручной работы.