5 кастрычніка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Супрацоўніцтва з краінамі Афрыкі ўяўляе для Беларусі як палітычны, так і эканамічны інтарэс. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы даверчыя граматы паслоў шэрага дзяржаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле слоў кіраўніка беларускай дзяржавы, гэты рэгіён па-ранейшаму важны як ёмісты рынак, які хутка пашыраецца.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што з савецкіх часоў надзейным партнёрам Беларусі на афрыканскім кантыненце з'яўляецца Алжыр. "Мы цэнім яго як аўтарытэтнага ўдзельніка міжнародных адносін і аднаго з лідараў арабскага свету, - сказаў беларускі лідар. - Але цяперашні ўзровень двухбаковага дыялогу не можа задавальняць ні беларускі, ні алжырскі бакі".
Прэзідэнт прапанаваў сумесна прыкласці максімум намаганняў па павелічэнні двухбаковага гандлю, пашырэнні дзелавой кааперацыі, рэалізацыі сумесных праектаў у розных галінах.