2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Італьянскай Рэспублікі Серджыа Матарэла з нацыянальным святам - Днём абвяшчэння Рэспублікі.
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі павінна і ў далейшым пашырацца і ўмацоўвацца ва ўсіх сферах. Прэзідэнт лічыць, што сумеснымі намаганнямі можна будзе ў поўнай меры выкарыстоўваць існуючы патэнцыял двухбаковых адносін.