15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Карэя Пак Кын Хе з нацыянальным святам - Днём вызвалення. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Прыемна адзначыць узаемную зацікаўленасць у паглыбленні гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага, навукова-тэхнічнага і гуманітарнага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі, яго накіраванасць на дасягненне практычных вынікаў", - гаворыцца ў віншаванні.