17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Габонскай Рэспублікі Алі бен Бонга Андзімбу і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Упэўнены, што наладжванне плённага беларуска-габонскага супрацоўніцтва адпавядае інтарэсам нашых народаў", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Габон дасягнуў значных поспехаў у вырашэнні актуальных пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця і дзякуючы канструктыўнай знешняй палітыцы карыстаецца высокім аўтарытэтам у Цэнтральнай Афрыцы і за яе межамі.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Алі бен Бонга Андзімбу здароўя, шчасця і ажыццяўлення планаў, а жыхарам Габона - міру і дабрабыту.