20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ірана Хасана Раўхані са святам Наўруз. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Спадзяюся, што сумеснымі намаганнямі мы зможам адкрыць новую старонку палітычнага, гандлёва-эканамічнага і культурнага супрацоўніцтва Беларусі і Ірана", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Хасану Раўхані моцнага здароўя і плённай дзейнасці, а народу Ірана - міру і дабрабыту.