Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Ліс 2015

Лукашэнка: Стаўка на сілавы захоп улады ў Беларусі шляхам "каляровых рэвалюцый" і "плошчаў" правальная

6 лістапада, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка лічыць правальнай стаўку на сілавы захоп улады ў Беларусі шляхам "каляровых рэвалюцый" і "плошчаў". Аб гэтым ён заявіў сёння, выступаючы на цырымоніі прынясення прысягі з нагоды ўступлення на пасаду кіраўніка дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Праведзеныя выбары чарговы раз даказалі самым розным сілам, у тым ліку за межамі нашай краіны: стаўка на сілавы захоп улады ў Беларусі шляхам "каляровых рэвалюцый" і "плошчаў" правальная! Гэтага ніколі не будзе!" - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі "па-ранейшаму ёсць жменька, сапраўды жменька, палітыкаў, якія хочуць распаліць агонь унутранай смуты".

"Характэрна, што такіх радыкалаў не прымае не толькі пераважная большасць народа, але нават і тая зусім невялікая частка людзей, якая не падзяляе пэўныя стратэгіі ўлады. Гэта значыць гэту іх ідэалогію нават іх прыхільнікі не прымаюць", - канстатаваў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі