9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Уганды Ёверы Мусевені з нацыянальным святам - Днём незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Спадзяюся на далейшае актыўнае развіццё традыцыйна дружалюбных беларуска-ўгандыйскіх адносін на карысць народаў нашых краін", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ёверы Мусевені моцнага здароўя, шчасця і поспехаў, а грамадзянам Уганды - міру і дабрабыту.