Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Кст 2016

Лукашэнка: Саюз Беларусі і Расіі - прыклад і ўзор глыбокай інтэграцыі

Лукашэнка: Саюз Беларусі і Расіі - прыклад і ўзор глыбокай інтэграцыі28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Саюз Беларусі і Расіі - прыклад і ўзор глыбокай інтэграцыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час сустрэчы з кіраўнікамі ўрадавых делегацый Еўразійскага эканамічнага саюза і СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што СНД - добрая пляцоўка для сустрэч і перагавораў, вырашэння тактычных пытанняў. Еўразійскі эканамічны саюз прадугледжвае ўжо глыбокую эканамічную інтэграцыю. "Яшчэ больш глыбокая інтэграцыя ў Саюзе Беларусі і Расіі. Ён з'яўляецца прыкладам і ўзорам", - падкрэсліў Прэзідэнт. Кіраўнік дзяржавы дадаў, што пры стварэнні ЕўрАзЭС краіны абапіраліся менавіта на многія беларуска-расійскія дамоўленасці.

"Калі нехта гатовы перайсці ад эканамічнага саюза да цеснага эканамічнага ваенна-палітычнага саюза ў рамках Саюза Беларусі і Расіі, дагавор адкрыты", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі